Thursday, April 9th, 2009

ордэн

**
Адна знакамітая менская падпольшчыца здолела здабыць каштоўную карту. Як і што, пры якіх абставінах, таго і не ведаю, а выдумляць не хачу.
У падпольшчыцы была дванаццацігадовая дачка, якую яна моцна любіла. Тую каштоўную карту трэба найперш з акупаванага горада вынесці, каб партызанам перадаць. Падпольшчыца распранула дачку, абгарнула карту вакол худзенькага дзявочага цела, а потым апранула дзіцёнка цёпла… Ісці далёка…
Тройчы жанчыну з дачкой спынілі патрулі. Двойчы жанчыну абшукалі, абмацалі. Карта трапіла да партызанаў, а потым у Маскву.
Падпольшчыца атрымала ордэн.
Вы што-небудзь разумееце ў патрыятызме?

**
(31 comments | Leave a comment)

Tuesday, March 24th, 2009

ДОБЕРМАН і мой тэкст

ДЕМБЕЛЬСКИЙ АЛЬБОМ – ПАРТФОЛИО ХХ века.


Как-то у нас в пожарной бригаде (1983-1985 г) надоело начальству изымать у «дембелей» самодельные альбомы. Было принято решение, что бригада сделает и вручит каждому «дембелю» официальный альбом. Попробовали, но такая традиция не прижилась. Ни кому казённый и скучный альбом оказался не нужным. Официальная традиция умерла, не успев прижиться. Альбомы продолжили делать подпольно.
Не могу сказать точно, сколько альбомов изготовил собственными руками, но, поверьте, много.

Настоящий дембельский альбом всем своим внешним видом и внутренним содержанием должен утверждать, что его хозяин отдал Родине два года молодой жизни не зря. Что без него -- великого солдата, армия и империя не смогли бы выстоять и выдержать напор внешних врагов. Что войска, часть, бригада, полк, батальон, в которых он два года служил – самые необходимые, самые «крутые». Что там проходят службу лучшие из лучших парней, элита, отборные головорезы, перед которыми американские морпехи – дети перед школьным учителем, кролики перед удавом… и не важно, что солдат два года прослужил в стройбате, или на аэродроме – «занося хвосты самолётам и счищая снег со взлётной полосы». Альбом – мифологизирует его хозяина, переводит в иную плоскость, придаёт возвышенный смысл мелкому и будничному существованию.
Настоящий дембельский альбом выглядит внушительно, как напрестольное евангелие, которое выносят из алтаря храма и кладут на аналой, перед толпой верующих и страждущих истины. Да, как евангелие и не меньше! Как житие святого Георгия Победоносца…
Обложка делалась по образу и подобию именно евангелия. Метал, органическое стекло, бархат, плюш, сукно, хром офицерских сапог, нержавеющая сталь – вот из чего делались обложки настоящих альбомов. Да, чеканились буквы, вырезались и начищались до шального блеска, изготавливались металлические уголки, сверкающие застёжки. На обложке, как правило, писались, как на мраморной плите надгробия две даты. Год призыва в СА и год демобилизации. Это был канон, неписанное правило. Ещё латунная эмблема войск и девиз.
Внутреннее содержание альбома было строго регламентировано. Обязательным являлся приказ Министра Обороны о призыве на службу и повестка в военкомат. Далее помещалась фотография призывника. Каким он был до армии… Понятно, что все последующие иконографические материалы, должны были ярко и наглядно показывать этапы превращения юноши безусого в умудрённого боевым опытом и жизнью – воина. Дальше позволялись вольности. Могли идти фотографии отцов-командиров, однополчан, боевых товарищей. Кое-где мелькали девичьи лица, тех, которые остались солдата ждать. И тех, с которыми свела судьба. Стихи и песни. Короткие, как выстрел одиночными патронами – фразы, типа: «Кто не был – тот будет, кто был – не забудет!» Странички боевых будней… Тут у каждого рода войск свои изюминки и заморочки. Что хорошо десантнику, то матросу смерть…
Я служил в столице империи. В пожарной бригаде. Альбом в мою бытность являлся вещью культовой. Дембель без альбома, за человека не считался. Как зек без татуировки, как птица без крыла. Жизнь прожил зря. Нет альбома, значит и в армии не был.
У пожарников страницы раскрашивались ярко и звонко, на каждой странице полыхало пламя и летели искры, сделанные из блёсток. На этом офигенном фоне и клеились фотографии. Самым большим дефицитом являлись оперативные снимки московских пожаров. Москва горела, горит, гореть будет. Пожары надо тушить. Вот наша бригада и тушила московские огни, спасала и людей и материальные ценности. Горит пассажирский самолёт в Шереметьево, горит гостиница Россия, нефтехранилище в Капотне, табачная фабрика Ява, склады «Динамо»… Много разных фоток наклеил я в дембельские альбомы. Вот странички с пожарной техникой, которую не знаю почему, но фотографировать категорически запрещалось…
Последние фотографии – возмужавший юноша в «парадке». Шапка лихо сдвинута, на груди значки, медали, ордена… И приказ о демобилизации, вырезанный из газеты и любовно вклеенный
Да, я забыл о кальках, о шелестящей бумаге между картонными, дышащими огнём страницами. На кальках рисовались комиксы. Чёрная тушь, перо, короткие стихотворные пояснения. На кальках изображалась неуставная жизнь в казарме, на полигоне, на кухне.
Измождённые «духи» стоят перед растолстевшим «дедом», который, как султан возлежит на кровати, читают стихи. Поют колыбельную:
«Спи наш дедушка, усни,
пусть тебе приснятся сны:
ящик водки, пива таз
и Устинова приказ…”

P.S. Империи СССР -- нет. Думаю, что и альбомов сейчас нет. Да и зачем они. У каждого солдата мобильник, фотоаппарат, служат все близко от дома. Удивлять друзей и родственников, собственно говоря, нечем, да и незачем.

Уладзімір Сцяпан

**
(18 comments | Leave a comment)

Monday, March 23rd, 2009

пра той выбух

**
Расказаў сусед.
Яму 86 гадоў. Выклікалі позвай у міліцыю. Ён быццам праходзіць сведкам па справе. Сусед -- чалавек законапаслухмяны. Апрануўся і паклыпаў на Арлоўскую. Гадзіну на трамвайным прыпынку мерз, а трамвай туды больш не ходзіць.
У міліцыі хацелі адбіткі пальцаў узяць. Стары адмовіўся даваць свае пальцы. Сказаў, што ён да Магдэбургу дайшоў, батальён у атаку вадзіў. Двойчы паранены, пяць разоў баявымі ардэнамі ўзнагароджаны.
Цяпер стары хварэе – застудзіўся.
Відаць кепскія справы ў следчых, калі такім старым позвы дасылаюць.
Але яшчэ дзеці ёсць і жанчыны…

**
(21 comments | Leave a comment)

Saturday, March 21st, 2009

начное жыццё

**

Шмат разоў раніцаў знаходзіў у лесе маленькія баравічкі. Такія малыя, што шкадаваў зразаць. Прыкмячаў месца. Прыходзіў надвячоркам, а грыб той, як быў маленькім, так маленькім і застаўся. Ніколькі за дзень не падрос. Зноў пакідаў…
А вось наступнай раніцай мой баравічок было не пазнаць. Спраўны такі грыб-прыгажун пад кустом сядзіць. Я чырык яго ножыкам – і ў кошык.
Тады я і зразумеў, што грыбы растуць толькі ноччу… Няхітрае адкрыццё…
Скажу болей. І шчэць, як тыя грыбы, ўдзень -- не расце. Сто разоў спраўджваў.
Шчэць расце ноччу… Тады навошта я галюся не раніцай, а перад ноччу?

**
(8 comments | Leave a comment)

Thursday, March 19th, 2009

вадапоі

**
Трыццаць шэсть гадоў пражыў у Менску…
А толькі сёння зрабіў адкрыццё.
Безліч разоў заходзіў у гастраном на рагу вуліц Леніна з Інтэрнацыянальнай. Побач з гатэлям Еўропа. Цяпер там рэстаран сушы, а раней месціўся гастраном, дзе можна было кавы выпіць, а пры жаданні партвейна пляшку набыць і парожняй на стойцы пакінуць. Гастраном называлі – “Пярцоўка”.
Дык вось, не таму гастраном “Пярцоўка”, што ў ім перцам гандлявалі, і не таму, што “пярцоўку” прадавалі, як я раней думаў. А таму, што жыў у гэтым доме акадэмік Перцаў Уладзімір Мікалаевіч. Тысячы разоў на шэрую мемарыяльную дошку глядзеў, а прачытаў уважліва толькі сёння.
Можна смяяцца…

**
(22 comments | Leave a comment)

Wednesday, March 18th, 2009

вясна

**
Жураўлікі

У кніжнай шафе, за шклом, тры папяровых птушкі. Іх зрабіў Атсу Наказава – прафесар з універсітэта горада Таяма. Ён паказваў маёй дачцэ і тлумачыў, што да чаго, старанна падбіраў словы. Адзін журавель белы, і самы маленечкі з белай паперы, а сярэдні з жаўтаватай паперы складзены. Не надта падобныя японскія папяровыя птушкі на беларускіх буслоў-журавоў-бацяноў, якія па лугах і балотах паважна ходзяць…
Але і нашы саламяныя птушкі да японскіх не вельмі падобныя.
На адно і тое ж рознымі вачыма глядзім.
Апошнім часам дачка арыгамі занялася...

**
(11 comments | Leave a comment)

Sunday, March 15th, 2009

чытанка-маляванка пра высокае

**
Мне падабаецца, калі графаманы пачынаюць разважаць пра сучасную беларускую літаратуру. Адразу пачынае выпрацоўвацца сліна, мне хочыцца гладзіць графамана па галаве і шаптаць: “Ну, яшчэ давай, пра Караткевіча, пра Купалу, пра Коласа… Ну, канешне ж гэта не літаратура… Правільна… Ну, хто такі Багдановіч супраць Бродскага?.. Сартр – клас! І Камю – клас! Згодны… А цяпер ізноў, калі ласка, пра Караткевіча, не, пра Быкава не трэба, пра Караткеві…
А цяпер пайшоў… Як куды? На …!”

**
(13 comments | Leave a comment)

Saturday, March 14th, 2009

ГРОШЫ

**
Дзве цыгырэты

На ганку “Цэнтральнага” папрасіў цыгарэту прадпрыймальнік. Паскардзіўся на жыццё, сказаў, што гадзіну стаіць, каго знаёмага чакае, каб цыгарэту “стрэліць”. Дачакаўся. Закурыў шчасліва. А праз чвэрць гадзіны ён з сябрам замаўляў у кавярні каньяк і пасміхаўся.
На “Цэнтральнай” плошчы, пакуль я гурбу лёду, былы каток, разглядаў, то папрасіў цыгарэту былы “палітык”. У яго жыццё зусім кепскае. Выглядае пагана. Ледзь пазнаў: абтрапаны, замызганы… Пачаў скардзіцца, што амаль год, а ён не можа грант атрымаць… Але хутка ўсё зменіцца. Вясна. Народ паўстане і тады… Ён зацягваўся, кашляў і глядзеў на сляпучую лужыну…
“А калі ўсім, хто апошнія гады, толькі на гранты жыў, перастануць даваць грошы. Ні адзінага цэнта, ні цыгарэты? Што з імі будзе? Прападуць жа – нафік.” – падумаў я і пайшоў.

**
(24 comments | Leave a comment)

Monday, February 23rd, 2009

пра чароўныя рэчы

**
Эрнэст Хемінгуэй сядзеў за столікам парыжскай кавярні і пісаў апавяданні пра Мічыган, пра халодную і празрыстую ваду, пра вецер, пра імклівую стронгу…
Пісаў у нататнік, звычайным алоўкам. Гайстрыў свой аловак – тачылкай. Ёсць у гэтым нешта дзіцячае і непасрэднае. Дужы мужчына, трымае ў моцных пальцах аловак і беражліва паварочвае яго ў маленькай тачылцы. Габлюшка закручваецца ў спружыну, падае ў сподак. Туды ж цярушыцца і графіт.
Мне блізкі амерыканец Хемінгуэй.
Але колькі не спрабаваў, а тачылкай так і не прызвычаіўся карыстацца. Мастакоўская звычка – гайстрыць аловак скальпелям, ці сцізорыкам…

А вы ведаеце, што звычайны аловак, гэта і ёсць тая самая -- чароўная палачка.

**
(20 comments | Leave a comment)

Friday, February 13th, 2009

я -- лузер...

**
Убачыў учора мужчыну. Крыху маладзейшы за мяне. Зайшоў у “Акварыум”, няспешна зняў карычневую дублёнку – павесіў на гачык, потым шапку – павесіў на гачык. Шапка! Вось што найперш спыніла маю ўвагу, прымусіла трохі паназіраць за ім. Зімовая шапка з карычнева-залацістай норкі. Высокая такая шапка, круглая,поўсць бліскучая, пералівістая, і шоўкавае нутро чорнае… Карацей, заглядзенне, а не шапка…
Я тут жа згадаў сваю старэнькую маму. Яна ўсё жыццё хацела, каб і ў мяне была цёплая зімовая шапка з норкі. Каб былі: сур’ёзная дублёнка, дарагі касцюм і гальштук строгі, партфель і машына… А ў мяне шапкі з норкі не было… І гальштукі я завязваць не ўмею і не нашу… І машыны няма.
Але шапка – галоўнае.
Шапка з норкі робіць мужчыну важным, самавітым, сур’ёзным.
Шапка з норкі – шапка ВІДЗІМКА.
Можа купіць?

**
(65 comments | Leave a comment)

Thursday, February 12th, 2009

чыстыя рукі

**
Белыя пальчаткі

Заўсёды падабаецца глядзець, як працуюць са старадрукамі і каштоўнымі дакументамі ў замежных архівах. На руках супрацоўнікаў і наведвальнікаў танюткія белыя баваўняныя пальчаткі. Светла і чыста.
Кнігі, дакументы, малюнкі бяруць нетаропка і акуратна. На пальцы, як у нас, не плююць, каб старонку перагарнуць. Пыл мокрай анучай не сціраюць…
Можа таму і захавалась столькі ўсяго?

**
(8 comments | Leave a comment)

Saturday, February 7th, 2009

якія версіі і тлумачэнні, фрэнды?

**
“Прывітанне! Не пазнаў – багатым будзеш!” – менавіта так тысячы разоў казаў знаёмым пры выпадковых сустрэчах і па тэлефоне…
Не ведаю, на чым грунтуецца гэты распаўсюджаны выраз. Некаторыя знаёмыя і сапраўды парабіліся заможнымі.

Мяне ж заўсёды пазнаюць… і па голасе і пры сустрэчах.

**
(4 comments | Leave a comment)

Sunday, January 11th, 2009

ахвяра і кат

**
Чытаю перапіску ад 1959 года літаратара і літ. крытыка.
Якая мілая перапіска… Як усё ветліва і стрымана, з павагай…
Але варта ведаць, што аўтар друкаваных на машынцы лістоў -- сам Лукаш Бэнда, а ягоны адрасат – беларускі літаратар Сяргей Грахоўскі. У 1936 годдзе, не без дапамогі Лукаша Апанасавіча Бэнды, многа беларускіх літаратараў аказаліся ў турмах, лагерах, атрымалі кулю ў патыліцу. І Грахоўскі адседзеў сваіх дзесяць гадоў, а потым яшчэ шэсць атрымаў.

Глубокоуважаемый Сергей Иванович!
Простие ради бога, что так долго не отвечал на Ваше письмо. Уезжал в Таллин и Ригу, а затем пришлось много работать над антологией эстонской и латышской поэзии, которые редактирую.
Все присланные вами стихи хороши и будут включены в сборник. Работа над переводами близится к концу. Пётр Жур перевёл более трёхсот строк, но переводы его не высылаю, т.к. вернул ему для некоторой доработки. Над вторым экземпляром работаю сам. Посмотрите их, все ваши замечания и правки будут учтены.
…………….
17 октября выезжаю в Минск. Очень жаль что вас не застану.
Кстати, какое название дадите сборнику? Надо что-нибудь поэтическое. Подумайте и сообщите.
Привет от Жура и Заводчикова. Илья и Ирина Авраменко также кланяются вам.
Желаю доброго здоровья и новых успехов.
13 октября 1959 Л.Бенде.


Хто такі Бэнда -- Грахоўскі ведаў выдатна, і пра яго ролю ў знішчэнні сяброў-паплечнікаў ведаў… Але вёў жа справы з гадам, перапісваўся, сустракаўся, вершы дасылаў, з праўкамі пагаджаўся… Я нечага істотнага не разумею, не магу зразумець…
Няўжо грошы? Няўжо ганарары так засцілі вочы паэту і пазбавілі розума? А можа інстынкт самазахавання дзейнічаў?

А калі па-вялікаму, то і не шмат змянілася, за апошнія пяцьдзесят гадоў…

**
(12 comments | Leave a comment)

Saturday, January 10th, 2009

чужыя гарады

**

Раней, яшчэ пры савецкай уладзе, часта марыў пра немагчымае. Хацелася паездзіць па свеце, шмат дзе пабыць, шмат чаго паглядзець… Тая ўлада скончылася. Некалькі краін наведаў. А потым ездзіў і ездзіў адно ў Іспанію. Знаёмыя дзівіліся, пыталіся, а чаму толькі ў адно месца, няхай сабе і прывабнае? Што я мог адказаць?
Там мне падабалася… А цяпер і ў Барселону не хачу…
Можа, калі забароняць ездзіць і лётаць, то зноў аджывуць савецкія мары пра замежныя і недасяжныя краіны, пра чужыя берагі і гарады, якія будуць здавацца прывабнымі і спакуслівымі…
Забароны – нараджаюць мары. Забароны -- надаюць жаданням слодыч...

**
(20 comments | Leave a comment)

Friday, January 9th, 2009

белыя яйкі

**
-- Пачак пячэння. -- папрасіў салдацік прадавачку.
-- І ўсё?
-- А можна пяць яек?
-- Не. -- Адказала прадавачка.
Салдацік пачаў разлічвацца, а прадавачка, пад поглядамі пакупнікоў, запакавала ў цэлафанавую торбачку пяць белых яеек.
Салдацік выпіў іх у двары, заеў пячэннем і спрытна пераскочыў праз бетонны паркан на тэрыторыю штаба.

**
(12 comments | Leave a comment)

завядзёнка

**
Без дзесяці восем праводжу дачку да ліфта. Стукаемся кулакамі. Дачка заходзіць у ліфт і націскае кнопку. Я сыходжу на лесвічную пляцоўку, прыпальваю першую цыгарэту і гляджу ў заснежаны бэзавы двор. Дачка абмінае сумёты-легкавікоў, спыняецца на імгненне, і глядзіць на вялікае вакно. Развітваемся…
На дно двара павольна падаюць сняжынкі…
Цяпер можна пачынаць працаваць.

**
(4 comments | Leave a comment)

Thursday, January 8th, 2009

начныя арэхі

**

Да мяне прыйшла васьмідзесяцігадовая суседка ў футры з шэрага каракуля. Яна абыйшла пад’езд і прыклыпала на сёмы паверх. Яна прапанавала і мне падпісаць ліст у Адміністрацыю Прэзідэнта. Гэта не першы яе ліст. Першы быў пра лядоўню ў нашай краме. Лядоўня быццам па начах гудзе і выпраменьвае шкодную энэргію. .. Потым дырэктарка крамы скардзілася што заплаціла 400000 рублёў, каб з прыборамі ўсе абмералі. Лядоўня аказалася самай звычайнай і несапсаванай. Цяпер суседка напісала, што па начах вартаўнік крамы разбівае малатком арэхі. Пачынае ў дзве гадзіны ночы, а ў чатыры перастае, бо наядаецца. Я ведаю, што вартаўніка ў нашай краме няма і не было. Суседка паверыць у гэта адмаўляецца…
Кватэра суседкі на пятым паверсе, праз пад’езд ад крамы.
Пра арэхі мне спадабалася, але падпісваць скаргу адмовіўся.

**
(19 comments | Leave a comment)

Пераважная большасць мужчын і Глобус...

**
Пераважная большасць мужчын, калі прахалодна, ходзіць у шапках. Берэты, кепкі, картузы, панамкі, бейсболкі, вязаныя -- самых розных фасонаў… І амаль ні хто, калі заходзіць у памяшканне, шапку не здымае. Мой сябар Глобус, нават у краму, а часам і ў метро, заходзіць з шапкай у руках. Як на першы погляд -- вясковая звычка, а можа местачковая, але адназначна – не гарадская. Але якая правільная, глыбокая і мілая звычка.
Звычка -- вартая пераймання.

**
(52 comments | Leave a comment)

Wednesday, January 7th, 2009

лінейка

**

На працоўным стале ляжыць кніга. У ёй закладка паміж 26 і 27 старонкамі.
Кніга -- Плутарх “Застольныя бяседы”. Закладка – сталёвая лінейка ў 50 см.
Гэта толькі на першы погляд выпадковы збег абставін і дзьвух рэчаў.
Упэўнены, што дакладная лінейка адпавядае фундаментальнаму Плутарху.
Паглядзіце, а вакол вас ёсць такія супадзенні рэчаў?

**
(13 comments | Leave a comment)

Tuesday, January 6th, 2009

перавязанае горла

**
Вінцэнт Ван Гог арэзаў сабе правае вуха… Калі б гэта зрабіў чалавек невядомы, то і гаварыць бы не было пра што. А глупства, зробленае геніальным мастаком робіцца фактам мастацтва. Ён адрэзаў вуха, галаву завязаў белай тканінай, на якой і кроплі крыві няма, узяў палатно і напісаў аўтапартрэт. Карціна так і называецца – “Аўтапартрэт з адрэзаным вухам”. На палатне тым адрэзанага вуха не відаць, але верыш, што яго няма. Колькі карцін з калецтвамі рознымі, а Ван Гога ні хто не пераўзышоў…
P.S. Гэта я да чаго? Паспрабаваў намаляваць аўтапартрэт з перавязаным горлам…
Хоць нос адхапі, хоць галаву, а Ван Гогам нарадзіцца трэба.

**
(6 comments | Leave a comment)
Previous 20