**
21.11.2009.
Няма ні Пекла, ні Рая…
Куды знікаюць памерлыя? У зямлю, ваду, ператвараюцца агнём у попел…
А далей, а потым што? Далей і потым -- іншасвет.
Я прыдумаў сабе канструкцыю. Яна не арыгінальная, але мяне задавальняе і дапамагае памірыцца са стратай. Я сабе ўяўляю іншасвет пабудаваны як і наш. Настаўнікі там выкладаюць, мастакі малюць карціны, паэты складаць вершы, будаўнікі будуюць, вандроўнікі… Але пабачыць, пачуць плён працы нябожчыкаў можна толькі калі сам туды патрапіш.
А засмучае ў маёй канструкцыі іншасвета толькі тая акалічнасць, што бацькі, якія перажылі дзяцей, там – у іншасвеце, будуць выглядаць састарэлымі, а сябры мае і знаёмыя -- маладымі… Але паразумеемся… Спадзяюся.
**