| ul_sciapan ( @ 2008-07-20 21:46:00 |
| Entry tags: | нататка |
ад прадзедаў спакон вякоў...
**
Прачытаў сёння пост свайго фрэнда пра сіцечка. http://artbrus.livejournal.com/
Там жа быў і стары габрэйскі анекдот пра таемны рэцэпт запарвання смачнай гарбаты – “Не шкадуйце, габрэі, запаркі”.
Адбудаваўся асацыятыўны шэраг. Сіцечка. Астап Бэндар. Яго развагі пра марнасць жыцця. Пра тое, што няма ў яго вучняў, што не стварыў ён рэлігію-вучэнне. Не ашчаслівіў чалавецтва…
Злавіў сябе на думцы, што ў мяне няма ніякага таемнага рэцэпта, якім я магу падзяліцца -- ашчаслівіць дачку… Нават, няхай сабе і такога банальнага.
Цікава, а хто небудзь ведае такія рэцэпты, атрыманыя ў спадчыну.
**