| ul_sciapan ( @ 2008-07-18 10:03:00 |
| Entry tags: | проза |
"траянскі конь"
**
Памятаеце гісторыю пра горад Трою? Памятаеце, як доўга не маглі захапіць грэкі горад-крэпасць. Цар Ітакі прыдумаў вялікага каня (траянскі конь, як вірус), з яго дапамогай і трапіў за непадступныя сцены…
Але я згадаў гэтую гісторыю для іншага.
На яе прыкладзе відаць, што для гісторыі не так іважна, на чыім баку была праўда.
Хто лепшы – абаронцы той знакамітай Троі, ці Адысей са сваімі сябрамі. Застаюцца ў гісторыі адно подзвігі. Застаюцца героі.
Пройдзе яшчэ тысяча гадоў і час пасцірае розніцу паміж захопнікамі Беларусі, абаронцамі, калабарантамі… Застануцца толькі подзвігі, толькі ўчынкі…
Знікнуць, забудуцца матывы, якімі кіраваліся змагары, а дзеянні – будуць жыць.
Гэта сёння для мяне фашысты і ёсць – фашысты, а тыя, хто з імі змагаўся -- героі…
Супрацоўнікі ЧК, НКУС, КДБ – змагаліся з “ворагамі”…
А праз тысячу гадоў знікнуць назвы арганізацый, а застануцца толькі?…
Правільна! Застануцца героі і тыя, хто расказаў пра іх.
Гамер і Траянскі конь – назаўжды.
**