ul_sciapan ([info]ul_sciapan) wrote,
@ 2008-05-05 21:28:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:нататка

маім фрэндам
**

“Платон мне сябра, але ...” Ну, вядома, Сяргей Харэўскі не Платон, а я не ...
Размова не пра трухлявы дамок на вуліцы Камсамольскай, які знеслі ўчора, не пра новую ратушу, не пра гатэль “Еўропа”, не пра бібліятэку, а пра рэч празаічную, але без якой нельга жыць. Размова пра ўнітаз.
Прыходзіце вы у госці, заходзіце ў прыбіральню, а вам гаспадары і кажуць, што нельга іх унітазам карыстацца, бо ён гістарычная каштоўнасць. Унітаз той, і, сапраўды, выглядае інвалідам усіх войнаў. Брудны, дзе сіняй, дзе чорнай ізаляцыйнай стужкай перавязаны, скочам і пластырам залеплены, вада у ім булькаціць, на падлозе мокрая ануча. Смурод невыносны...
Вы кажыце гаспадарам, што замяніць яго трэба, і не карыстацца вядром, дваццаць першае стагоддзе на двары. А яны пачынаюць тлумачыць пра гістарычную каштоўнасць, пра аўтэнтычнасць, пра этыку і эстэтыку...
Усё гэта вы б маглі выслухаць, каб маглі трываць...
Зрэшты, я ўсё і сказаў. Дамы, у першую чаргу, для таго, каб у іх жыць было зручна, а прыбіральні, для таго, каб там патрэбы спраўляць. І калі спарахнелыя дамы зносяць, а на іх месцы будуюць новыя, то я за гэта. Старое знікае, а новае нараджаецца. Горшым ад гэтага горад не робіцца.

А цяпер давайце злосныя каментары. Чакаю.

**




(Post a new comment)


[info]n1e
2008-05-05 06:44 pm UTC (link)
Ад мяне злоснага каментара не будзе. Таму, што ўсё гэта справядліва.
Але судзіць што знасіць, а што пакідаць не магу, бо не разбіраюся.

(Reply to this) (Thread)


[info]ul_sciapan
2008-05-06 06:15 am UTC (link)
слушнае меркаванне...

(Reply to this) (Parent)


[info]revalucionare
2008-05-05 07:02 pm UTC (link)
ёсьць выказваньне, што пра гаспадароў кватэры судзяць па іхняе прыбіральне... і па прыбіральне асобна ўзятага чалавека судзяць пра ўвесь горад. Дзе жыць - выбіраць нам самім... дарэчы, Ў 2006г. перад выбарамі я здолела дамагчыся паляпшэньня выгляда гарадзкой прыбіральні, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя :-)

(Reply to this) (Thread)


[info]ul_sciapan
2008-05-06 06:18 am UTC (link)
люблю дакладныя назіранні. Дзякуй!

(Reply to this) (Parent)


[info]krywal
2008-05-05 07:07 pm UTC (link)
вам месца не хапае?

(Reply to this) (Thread)


[info]ul_sciapan
2008-05-06 06:17 am UTC (link)
у якім сэнсе?

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]marcin_pacuk, 2008-05-06 02:29 pm UTC
(no subject) - [info]ul_sciapan, 2008-05-06 02:44 pm UTC
(no subject) - [info]krywal, 2008-05-06 05:45 pm UTC

[info]kolchyn
2008-05-05 07:31 pm UTC (link)
Ці шмат людзей натхніў Менск? А Вільня?

(Reply to this) (Thread)


[info]kanaj
2008-05-05 10:10 pm UTC (link)
Натхняюць і Менск, і Омск, і Курган...

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]ul_sciapan, 2008-05-06 06:20 am UTC

[info]soft_tiger
2008-05-05 07:43 pm UTC (link)
Сантэхніка, дык сантэхніка. Не баіцеся, што аднойчы ва ўнітаз змыюць усю сучасную беларускую літаратуру? Скажуць смурод.

(Reply to this) (Thread)


[info]ul_sciapan
2008-05-06 06:37 am UTC (link)
шмат чаго варта было б змыць, бо -- смурод...)))

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]soft_tiger, 2008-05-06 12:18 pm UTC
(no subject) - [info]ul_sciapan, 2008-05-06 01:30 pm UTC
(no subject) - [info]okciabronak, 2008-05-06 04:25 pm UTC
(no subject) - [info]ul_sciapan, 2008-05-06 04:39 pm UTC

(Reply from suspended user)
Sialianski prahmatyzm
[info]dziki_dzik
2008-05-05 08:30 pm UTC (link)
A drevy rastuc' dzelia taho, kab imi pechku tapic'.

A sialianie pavinny zhyc' na sialie i ne lez'ci u harady.

(Reply to this) (Thread)

Re: Sialianski prahmatyzm
[info]ul_sciapan
2008-05-06 07:15 am UTC (link)
Адной старой прапанавалі спілаваць побач з домам старое спарахнелае дрэва. Яна сказала, што пад гэтым дрэвам з дзедам цалавалася... Вецер паваліў дрэва і ўнук старой загінуў, і палову хаты дрэва разваліла... Так і з дамамі бывае.
Я чытаў спрэчкі наконт пабудовы Эйфелевай вежы... Шмат разумных людзей было супраць, а цяпер яна -- сімвал...
а сяляне павінны жыць на зямлі... ))) і ў горад не лезці, але ж лезуць і нічога не зробіш... Жыццё ідзе...

(Reply to this) (Parent)


[info]reginaz
2008-05-05 08:33 pm UTC (link)
Ой, як спрэчна! На Нямізе зараз пабудавалі паркінг, стылізаваны пад старую архітэктуру, ды яшчэ адзін такі будынак збіраюцца будаваць, дык у мяне валасы дыбам ад гэтых манструёзных гмахаў а-ля старына. Нашыя архітэктары-ман'які, пераконваюся ў гэтым ня першы і не апошні раз.
Няхай бы лепш старое рэстаўравалі,то хоць бы павучыліся "чалавечнасці" у архітэктуры.

(Reply to this) (Thread)


[info]ul_sciapan
2008-05-06 06:57 am UTC (link)
сапраўдны архітэктар -- маньяк, і па-іншаму буць не можа. Згадайце славутыя імёны і іх грандыёзныя праекты... Карбюз'е, Мельнікава... і г.д. нават, Эйфель -- ман'як.

(Reply to this) (Parent)


[info]belyklyk
2008-05-05 10:32 pm UTC (link)
А ванная?

(Reply to this) (Thread)


[info]ul_sciapan
2008-05-06 07:07 am UTC (link)
святое, не хадзіць жа ў гарадскую раз на тыдзень...))) Усе тыя, хто моцна абураюцца сносам спарахнелых "Пінгвінаў", дома робяць перапланіроўкі і ставяць ванны і ўнітазы, каб ім было зручна жыць...)))

(Reply to this) (Parent)


[info]dzienn
2008-05-06 02:10 am UTC (link)
ад таго як гэта робіцца ў нас - горад робіцца горшым.
і калі так па наср*цельску ставіцца да гісторыі з культурай - яна такі будзе парахнець і развальвацца, так што сапраўды трэба будзе новае будаваць. І зноў жа - гледзячы што.
Пра тое СХ найпер і кажа, па -мойму :)

(Reply to this) (Thread)


[info]ul_sciapan
2008-05-06 07:12 am UTC (link)
Я жыву ў Менску з 1973 года... Як па мне, то ён робіцца лепшым!
Па ўсім свеце зносяць старыя будынкі і ставяць новыя... І новыя па мастацкіх вартасцях не заўсёды лепшыя за папярэднія... Як і дзеці незаўсёды лепшыя за бацькоў...
Кепска другое -- таемнасць і хуткасць з якой ломяць... гэта засмучае.

(Reply to this) (Parent)


[info]americancartoon
2008-05-06 09:14 am UTC (link)
Калi я быў зусiм малы, сумаваў, што Сталiн гiстарычныя царквы на Краснай плошче зруйнаваў. Цяпер я убачыў гэтыя цесныя i цемныя творы, iзноў адбудаваныя Лужковым, i зразумеў: паветра не хапае...

(Reply to this) (Thread)


[info]ul_sciapan
2008-05-06 10:03 am UTC (link)
тут трэба выбіраць -- паветра, ці смурод... Я зрабіў выбар.)))

(Reply to this) (Parent)


[info]paulantipov
2008-05-06 09:21 am UTC (link)
Особенно хороша нынешняя Москва, где глаза разбегаются от количества стилей соседствующих друг с другом. Догоним и перегоним. Разбурым Парыж.)

(Reply to this) (Thread)


[info]ul_sciapan
2008-05-06 10:05 am UTC (link)
постмадэрнізм ён паўсюль! ))) архітэктура не выключэнне. )))

(Reply to this) (Parent)(Thread)

(no subject) - [info]paulantipov, 2008-05-06 10:15 am UTC
(no subject) - [info]ul_sciapan, 2008-05-06 10:20 am UTC
Снести легко
(Anonymous)
2008-05-06 11:27 am UTC (link)
Уважаемый,
с вами можно было бы согласиться, если бы то, что, дом действительно нужно сносить, будут определять специалисты (и не один или два). У нас же никто особенно не разбирается, захотели - снесли. При том, что и так старых домов мало - одни сталинские уроды в центре остались. За границей даже перепланировку нельзя делать в старых домах, а у нас снести - как два пальца. Где нужно коррупцию убрать - ее никто не убирает, зато по телевизору показушно треплют про каких-то 15 человек, которых типа накажут. Самое ужасное, что вмешаться в процесс разрушения практически невозможно. Нельзя предсказать, какой дом станет следующей жертвой. Если дом действительно нужно сносить - зачем такая спешка, скажите людям, соберите специалистов, проконсультируйтесь. Зачем? Лучше в тихаря, снести, а потом в крайнем случае штраф заплатить.

У меня есть подозрение, что вообще все это специально делается - кому-то нужно лишить белорусов истории и потом сказать: "Да ничего там не было у вас, кроме совместной истории с Россией".

Да чего там говорить, если людям самим не хочется жить в городе, который дышит историей, а нравится ходить среди квадратных коробок или подделок под старину.

Находятся вот такие умники, как ты, которым все по барабану, главное свое остроумие показать.

(Reply to this) (Thread)

Re: Снести легко
[info]ul_sciapan
2008-05-06 01:26 pm UTC (link)
Ведаеце, паважаны анонім, я ўмею чытаць па-беларуску, як і пісаць... А таму не варта мне расказваць пра гістарычную памяць і любоў да Расіі. Калі Вам вядома, то ратушу загадаў знесці расейскі цар. Яе аднавілі -- вось Вам прыклад сумеснай гісторыі. Аднавіла ўлада. А таму і не ператоргвайце!
Калі стары дом заваліцца і загіне пару дзяцей, то пачнецца крык, пра тое, што зноў вінаватая ўлада...
А хто Вам сказаў, што не параіліся са спецыялістамі?
Улада будзе вінаватая ва ўсім і заўсёды... Гэта закон.
Я выказваю сваё прыватнае меркаванне...

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Снести легко - (Anonymous), 2008-05-06 06:23 pm UTC
Re: Снести легко - [info]ul_sciapan, 2008-05-07 06:32 am UTC
Re: Снести легко - [info]bacian, 2008-05-13 03:39 pm UTC
Re: Снести легко - [info]ul_sciapan, 2008-05-13 05:03 pm UTC
Re: Снести легко - [info]bacian, 2008-05-13 07:19 pm UTC
Re: Снести легко - [info]ul_sciapan, 2008-05-14 05:21 pm UTC
Re: Снести легко - [info]bacian, 2008-05-14 05:52 pm UTC
Re: Снести легко - [info]marcin_pacuk, 2008-05-06 02:33 pm UTC
Re: Снести легко - [info]antanian, 2008-05-06 08:59 pm UTC
Re: Снести легко - [info]ul_sciapan, 2008-05-07 06:14 am UTC
Re: Снести легко - [info]antanian, 2008-05-07 08:25 am UTC
"п'еса"
[info]dobry_guzik
2008-05-06 02:34 pm UTC (link)
Гаспадар: (сьціпла усьміхаецца)
Разумееце, госьці даражэнькія, гэты унітаз мне дарагі як памяць. Сюды серыў мой бацька і яго бацька. Бацька майго бацькі быў вельмі вялікі чалавек. Дарэчы, менавіта пры ім з'явілася вось гэтая шчыліна, ага, кажу ж вялікі быў. А я малым як быў узлазіў на яго зьверху і атрымоўваў свой першы досьвед...той самы... Я хацеў быў выкінуць яго з хаты, бо дужа ўжо стары быў. А пасьля трохі падклеіў, падмазаў, карыстацца ім, канешне асьцярожна трэба, можа і ня трэба нават, але,думаю, хай будзе. Будзе што гасьцям паказаць. Таму даставайце фотаапараты і фотайце! Не Людовіка 14 унітаз, канешне, дык і не францыя тут. А як захочаце, прабачце, справіць патрэбу якую, дык калі ласка - вунь там у мяне, як з дворыку зайсьці, ёсьць новы унітаз, з фінскай керамікі, з падагрэвам і ружовым мехам. Я яго "дружба" назваў. Бо мы на тым мейсцы з бабай маёй...ммм...пасябравалі ўпершыню. Яшчэ не жанатыя былі, толькі пасябравалі як. Таксама, мо "історія" калісь будзе. Ну, праходзьце ўжо. Колькі можна гэтае гнільлё здымаць. Вунь у мяне на стале ужо стаіць усё.

Госьці:
Зараз ідзем, дзядзька, яшчэ фотку зробім, як, нібыта я цалую гэты унітаз. О, а я нібыта, досьвед атрымоўваю! А я вось сяду на яго! можна?

Гаспадар: (нязлосна)
Куды? кажу ж - ламачча!

(Reply to this) (Thread)

Re: "п'еса"
[info]ul_sciapan
2008-05-06 02:48 pm UTC (link)
напхненне пайшло... разумею... ))))

(Reply to this) (Parent)

каб памяняць унітаз -- трэба грохнуць дом?
[info]chareuski
2008-05-06 03:50 pm UTC (link)
Гэх, і я ж не Плятон... А што ёсьць ісьціна?))) Тое, што ў мяне, напрыклад баліць галава...

(Reply to this) (Thread)

Re: каб памяняць унітаз -- трэба грохнуць дом?
[info]ul_sciapan
2008-05-06 04:35 pm UTC (link)
Беларускую казку пра сцізорык згадай... )))
І ў мяне галава баліць, брат Платон... і кава не дапагла... старасць, мусіць...

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: каб памяняць унітаз -- трэба грохнуць дом? - [info]chareuski, 2008-05-06 04:46 pm UTC
Re: каб памяняць унітаз -- трэба грохнуць дом? - [info]ul_sciapan, 2008-05-06 05:15 pm UTC
Re: каб памяняць унітаз -- трэба грохнуць дом? - [info]chareuski, 2008-05-07 03:16 am UTC
Re: каб памяняць унітаз -- трэба грохнуць дом? - [info]ul_sciapan, 2008-05-07 06:28 am UTC
Re: каб памяняць унітаз -- трэба грохнуць дом? - [info]chareuski, 2008-05-07 06:37 am UTC
Re: каб памяняць унітаз -- трэба грохнуць дом? - [info]ul_sciapan, 2008-05-07 06:46 am UTC
Re: каб памяняць унітаз -- трэба грохнуць дом? - [info]chareuski, 2008-05-07 06:58 am UTC

[info]illegalalex
2008-05-07 12:52 pm UTC (link)
ведаю, што Вам можна адказаць, але ж не буду. Вы сталы чалавек.
горш за усе, што большаць мiнчукоу разважают, так жаш як Вы, i парауновываюць культурные каштоунасцi з унiтазамi...

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…