Home
ul_sciapan's Journal
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends View]

Tuesday, July 22nd, 2008

    Time Event
    9:31a
    пазітыў
    **

    Напішыце хоць што-небудзь прыемнае...
    Зараз пачне працаваць перфаратар, па лесвіцы цягнуць чорны дрот.
    я не паспеў дапісаць тэкст пра ... пачалося!!!!!!!

    **
    12:27p
    22 ліпеня
    **
    Над мокрай травой
    мятлік белы порхае…
    Як бессмяротны.

    **
    12:30p
    шкло
    **

    А калі знішчыць люстэркі – жанчыны перастануць выходзіць на вуліцу?

    **
    6:19p
    перапіс
    **

    “Плошча Калініна”, аўтобусны прыпынак…
    А хто такі гэты бронзавы барадаты мужчына ў палітоне? Думаю, што моладзь не ведае. Чаму ён стаіць на пачэсным месцы, што ён зрабіў для Беларусі добрага? А колькі такіх другарадных помнікаў па гарадах і мястэчках – не злічыць. Свярдловы, Куйбышавы, Дзяржынскія, Чапаевы, Леніны ў самых разнастайных пазіцыях і самых неверагодных памераў, Марксы-Энгельсы… Нашто яны стаяць? Каму яны трэба?

    Якія яшчэ помнікі трапляюцца на вочы?

    **

    << Previous Day 2008/07/22
    [Calendar]
    Next Day >>

About LiveJournal.com

Advertisement