You are viewing [info]ul_sciapan's journal

ul_sciapan's Journal [entries|friends|calendar]
ul_sciapan

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

ранішняя кава [27 May 2012|11:21am]
**
-- Даглядзеў кіно, чым скончылася?
-- Даглядзеў, усе загінулі...
-- Якое ж гэта кіно?

**
post comment

пытанне [26 May 2012|10:38pm]
**
Хто з вас не глядзіць Еўрабачанне? )))

**
46 comments|post comment

людзі [26 May 2012|05:36pm]
**
На Камароўцы весела.
Гандляры неверагодна падобныя на той тавар, які прадаюць.
Ёсць жанчыны -- рыбы марожаныя, капуста зялёная, яблыкі, сала, свежаніна, куры...
Ёсць мужчыны -- лыжкі драўляныя, сала і мяса, перац, распысквальнікі пластыкавыя, часнык...
І толькі цётка-спявачка са сваім рэлігійным рэпертуарам і псалмамі падобная да самой сябе.

**
1 comment|post comment

шчасце [26 May 2012|12:08am]
100.37 КБ

**
1961 год. Бенгальскі агонь.

**
10 comments|post comment

пытанне [25 May 2012|10:47pm]
125.07 КБ

**
ШТО ГЭТА ЗА ПАДЗЕЯ?
ДЗЕ АДБЫВАЕЦЦА? )))

**
post comment

назіранне [25 May 2012|11:39am]
**
У жыцці бывае так, што робіцца сорамна не за старыя, дабітыя рэчы, а за новыя -- дарагія.

**
post comment

кветка [24 May 2012|08:08pm]
**
"Якая кветка сімвалізуе шчасце?" -- спыталі ў мяне.
Я мог сказаць: "Кактус!", але не сказаў, бо не знайшоў уцямны адказ.
А можа гэта пытанне з тых, на якія адказ не вынайдзены?

**
11 comments|post comment

Ганарар [24 May 2012|07:52pm]
**
Атрымалі з Глобусам ганарар за апавяданне на 11000 знакаў. Папілі кавы і гаворым пра памер ганарара. Трохі абураемся. Потым Глобус кажа, што нашым ганарар можна заплаціць усе камунальныя плацяжы за дзве кватэры ў цэнтры Менска, за ягоную і за маю, за месяц. А вось ці зможа які ангельскі празаік сваім ганарарам за апавяданне заплаціць камуналку за дзве кватэры ў цэнтры Лондана?
Такая развага мяне развясяліла і мы пайшлі, каб выпіць яшчэ па адной каве.

**
2 comments|post comment

вечар [23 May 2012|10:58pm]
**
Цікава, ці даляціць граната, кінутая бронзавым Маратам Казеям да праспекта? -- падумаў я, калі злосны і стомлены ішоў дамоў.
Ішоў, ішоў а потым спыніўся і стаяў мінут пяць. Думаў пра Кірыламефодзія ў адной асобе. Здаецца пра такога вар'та пісаў Гашак. Шмат яшчэ пра што падумаў, з непрыемнага і надакучлівага. А потым адпусціла. Нейдзе ў шатах дрэваў, не надта каб побач, шчоўкаў, свісаў, ценькаў залівіста-пералівіста салоўка...
І што там нейкі штабс капітан у параўнанні з "велікалепіем прыроды"? -- падумаў я, і крыва пасьміхнуўся.

**
2 comments|post comment

сёння [23 May 2012|10:46pm]
**
Сёння ў Менск прыляцелі СТРЫЖЫ!

**
8 comments|post comment

метафара? [23 May 2012|09:54am]
**
Віно -- кроў Збавіцеля. Усе гэтую метафару чулі. Але яе можна і ўбачыць. Варта прыйсці у краму пад адкрыццё. На змэнчаных тварах мужчын і жанчын, што стаяць у ранішняй чарзе, такі рэлігійны экстаз, такое ззянне, што царква "адпачывае". Бог ёсць, а віно -- кроў ягоная!

**
12 comments|post comment

НОЖ [22 May 2012|11:16pm]
88.83 КБ

**
Атрымаў ганар -- набыў нож.
У мяне быў сцізорык. Самы звычайны складанчык на два лязы. Мне яго даў кухар Толік Вузкі у 1984 годдзе. Кухар ішоў на дзембель, а я заставаўся. Ножык той служыў мне да мінулага лета. Яго лязо стачылася і зрабілася вузкім, але было войстрым, як брытва...
Але цяпер яму будзе замена.
Як жа на рыбе і без нажа?

**
5 comments|post comment

мінулае лета [22 May 2012|01:17pm]
113.13 КБ

**
ДАХ 2011

**
post comment

чаканне [22 May 2012|11:12am]
**
Ёсць у мяне знаёмы. Ён гадоў пятнаццаць расказвае, што збіраецца з'ехаць з Беларусі. Але ад'езд штогод адкладаецца. Знаёмы чакае, калі вернуцца высокія кошты на нерухомасць, каб добра прадаць сваю кватэру. Ён усё разлічыў. Ведае, якую кватэру набудзе там. Ведае, колькі будзе сыходзіць на ежу, вопратку, вандроўкі. Ведае, на колькі гадоў хопіць яму і жонцы той сумы, якую атрымае за нерухомасць у Менску... Ён плануе пражыць 87-90 гадоў.
Ён ўсё разлічыў і засталося дачакацца высокіх коштаў.
Упэўнены -- ён не з'едзе.

**
39 comments|post comment

кніга [22 May 2012|10:10am]
**
Учора, у кнігарні, бачыў і трымаў зялёную кнігу Івана Шамякіна. Яна такая таўшчэзная і важкая, што пра яе, як пра сала, хочацца сказаць: "Добрае. На чатыры пальцы...Але скурка цвёрдая..." Кошт сімвалічны -- 78 000 беларускіх рублёў.
Бачыў дэбютныя кніжкі Южыка і Нератка. Чатыры гады стаяць на палічцы. Вечныя кнігі.


**
post comment

мінулае лета [21 May 2012|11:50am]
92.94 КБ

**
Галаўлік і дачка. 2011.

**
10 comments|post comment

кніга [21 May 2012|08:58am]
**
Інтэрнеткніжкай і муху не заб'еш, а чалавека можна.

**
3 comments|post comment

жж [20 May 2012|12:55pm]
**
Сёння ў ЖЖ, як на стадыёне пасля гульні, ціха, пуста і смецце...

**
5 comments|post comment

што гэта? [19 May 2012|07:21pm]
**
...запрагай бацька лашадку шэрую,
шэрую лахматую.
Ой паеду я, ой паеду я
дзяўчоначку сасватую-ю-ю... -- спяваюць пад вокнамі, побач з помнікам Купалы.

Што за свята сёння такое?

**
3 comments|post comment

вучэльня [19 May 2012|04:05pm]
92.46 КБ

**
1976 год. Мастак Гена Чэх.

**
post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]